Арганізатары і партнёры · Organização e parcerias

Прадзюсер і куратар:

GATA PRODUÇÕES

gata

Распаўсюджваннем культуры Бразіліі ў Беларусі займаецца Gata Produções. Гэта арганізацыя актыўнасцей, якія знаёмяць шырокую публіку з гэтай краінай. Бразільскія танцы, песні, музыка, капуэйра, тэматычныя вечарыны і оўпен-эйры – усё гэта дапамагае беларусам злавiць хвалю бразільскага настрою.

facebook.com/gata.by

Афіцыйная падтрымка:

ПАСОЛЬСТВА БРАЗІЛІІ

Coat_of_arms_of_Brazil

З моманту свайго адкрыцця ў 2011 годзе Пасольствам Бразіліі ў Мінску ажыццяўляюцца розныя культурныя праекты, звязаныя з бразільскім кінематографам, літаратурай і музыкай, каб адкрыць гэтую краіну беларусам па-за межамi стэрэатыпаў.
“Фестываль Vulica Brasil стаў самым знакамітым праектам, што мы ажыццяўлялі. Мы не проста паказваем культуру Бразіліі, мы робім гэта дзеля збліжэння нашых народаў, даючы беларускім мастакам магчымасць ствараць поруч з нашымi сусветна вядомымi «вулічнымi мастакамi». Спадзяемся, што фестываль пакіне пасля сябе яскравую, вясёлую і доўгайграючую спадчыну.”

minsk.itamaraty.gov.br

facebook.com/brasemb.minsk

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ,
МІНСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, АДМІНІСТРАЦЫЯ ЛЕНІНСКАГА РАЁНА,

Coat_of_arms_of_Minsk

Неацэнная падтрымка прадстаўнікоў гарадской улады з’яўляецца гарантам таго, што Vulica Brasil – гэта падзея, якую чакаюць у горадзе.

У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь упэўнены, што Vulica Brasil стане яркім праектам сумеснага беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Дзякуючы жывой зацікаўленасці, адкрытасці да супрацоўнiцтва яшчэ ў рамках першага этапу фестывалю, а таксама непасрэднаму садзейнiчанню Мінгарвыканкама, была забяспечана тэхнічная частка арганізацыі фестывалю.

Ініцыятыўнасць Адміністрацыi Ленінскага раёна, імкненне зрабіць больш для Мінска і мінчукоў сталі вялiкай падмогай у арганізацыі незабыўнага Дня горада на «Бразільскай вуліцы».
minsk.gov.by

lenadmin.gov.by

www.kultura.by/by/

twitter.com

Партнеры:

КРЫНІЦА

Кампанія «Крыніца» — найбуйнейшае прадпрыемства піваварнай галіны ў Беларусі. З 1975 года «Крыніца» выпускае піва, квас, безалкагольныя напоі і харчовыя канцэнтраты. Піва і квас кампаніі экспартуюцца ў 13 краін свету. У партфелі кампаніі 10 брэндаў піва (Крыніца, KULT, Porter 8/20, Піўная карта, Urban Beer, Жыгулёўскае Асаблівая, Александрыя, Brauberg, Залатая бочка і Kaltenberg). Прадпрыемства варыць 19 уласных гандлёвых марак для гандлёвых сетак Беларусі і замежжа, а таксама вырабляе піва па ліцэнзіі міжнародных кампаній Anadolu EFES і «König Ludwig International Gmbh & Co KG».

Мы доўга прыглядаліся адзін да аднаго, “Крыніца” і Vulica Brasil, і сёлета вырашылі, што ідзем адной дарогай, асабліва, што тычыцца ідэяў устойлівага развіцця, якіх кампанія прытрымліваецца (а гэта для нас вельмі важна!). А яшчэ, дзякуючы Крыніцы, мы атрымаем клёвае свята 10 жніўня і шмат смачных напояў.

vk.com/krinitsa_beer

facebook.com/krinitsa.beer

DANAO

З пачатку чэрвеня ў Мінск уварваўся бамбічны, унікальны прадукт ад Danone — Danao. Гэта сумесь малака з сокам трапічнай садавіны.
Навінка імкліва набірае папулярнасць, і мае асаблівасць тэлепартаваць таго, хто адважыцца яго паспрабаваць, у фантазійныя месцы. Акурат так, як нам падабаецца на Vulica Brasil.

Тры экзатычныя смакі і тры неварагодныя месцы — Пекіна-Калада, Манга-дэ-Жанэйра і Гуава-Лумпур. Дзякуючы Danao, фестываль прывозіць на фэст мастака з карнавальнага Рыа-Манга-дэ-Жанэйра. Гэта Buno Big (Бруна Карнейру Маскіара), які прама на вашых вачах ператворыць звычайную сценку завода МЗКР у неверагодна маляўнічы арт-аб’ект, побач з якім можна пачыліць, пасмакаваць Danao, і тэлепартавацца яшчэ куды-небудь, куды пакліча абуджаная фантазія.
Дзе гэта будзе?
вул. Кастрычнікая, 16/3, уваход у “Space”.
Няма калі думаць! Трэба прыходзіць!
#данаотелепортао #молочносочный

instagram.com/danao_belarus

vk.com/danao_belarus

BURN

Burn — унікальная энергетычная асвяжаючая формула, якая абудзіць твой агонь. Чатыры непаўторныя смакі: Original, Apple Kiwi, Трапічны мікс, Lemon Ice, нікога не пакінуць абыякавым. Зарад энергіі 24-гадзінны толькі з Burn. У кожным ёсць агонь, які здольны абудзіць толькі Burn.

У гэтым годзе энергетычны напой Burn будзе падпітваць жыццё ў наведвальнікаў фестывалю, бо ўзяліўся разам з Vulica Brasil стварыць цэлую пляцоўку з рэлаксовай музыкай — chill stage. Заходзь 10 жніўня ў дворык ОК16, адпачывай, набірайся моцы і зноў тусіць!

www.burn.com

facebook.com/BurnEnergy

Матэрыялы і паслугі:

MTN 94

94-logo

MONTANA COLORS — якасная фарба з Барселоны, якую так любяць мастакі. Вось ужо ў 5 раз MONTANA COLORS будзе падтрымліваць Vulica Brasil. Дзякуючы гэтаму ў Мінску з’явіцца больш колераў, пазітыўных эмоцый, а значыць, і больш шчаслівых людзей.

montanacolors.com

facebook.com/montanacolors

twitter.com/MontanaColors

CONDOR

Місія кампаніі: «Напаўняць Вашу жыццё фарбамі!» Напаўняць жыццё фарбамі фестывалю Vulica Brasil Condor будзе ўжо не ў першы раз. У цяперашні час ЗТАА «Кондар» з’яўляецца адным з лідэраў па вытворчасці водна-дысперсійных ЛФМ ў Рэспубліцы Беларусь. У аснову вытворчасці прадукцыі закладзены найноўшыя сусветныя распрацоўкі і сучасныя кампаненты, якія дазваляюць вырабляць лакафарбавыя матэрыялы на воднай аснове ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі і высокімі патрабаваннямі спажыўцоў.

condor.by

ЗІД БАЙ

ЗІД БАЙ — першы імпарцёр сучаснага будаўнічага абсталявання пад гандлёвымі маркамі HAMER, IMPAKT і DINO POWER у Беларусі. З дапамогай ЗІД БАЙ Vulica Brasil будзе мець не толькі высокі мастацкі, але і высокатэхналагічны ўзровень.

zid.by

БЕЛАВІЯ
б2

Авіякампанія “Белавія” — найбуйнейшы авіяперавозчык Рэспублікі Беларусь. Базуецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 27 краін Еўропы і Азіі. «Белавіа» была створана 5 сакавіка 1996 года. С 1997 года з’яўляецца  членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010 – членам Асаыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERA). Флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў (два Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, восем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200, тры Ту-154М). Больш інфармацыі на афіцыйным сайце авіякампаніі  або ў сацыяльных сетках:

www.facebook.com/belavia
instagram.com/belavia.airlines

Прававая падтрымка:

АДВАКАЦКАЕ БЮРО “СЦЕПАНОЎСКІ, ПАПАКУЛЬ І ПАРТНЁРЫ”

Степановский, Папакуль и партнёры, лога

Найбуйнейшае адвакацкае бюро Беларусі адказвае за вырашэнне юрыдычных пытанняў фестывалю: афармленне дамоваў з партнёрамі рознага ўзроўню, аналіз, састаўленне і ўдакладненне формаў дамоваў, прававую дапамогу ў арганізацыі дадатковых мерапрыемстваў.
З 2007 года “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры” аб’ядноўвае натхнёных сваёй справай спецыялістаў, якія імкнуцца прыўнесці як мага больш творчасці і незвычайнасці ў працу. Гэта ўжо далёка не першы Pro Bono праект, у якім прымаюць удзел знаўцы СПП. У ліку апошніх — арт-пікнік Freaky Summer Part, праект OkiDog, а таксама партнёрства з галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”.
Вялікі досвед адвакатаў і юрыстаў СПП забяспечыў надзейную падтрымку пры падрыхтоўцы мерапрыемства.
spplaw.by

HOTEL RENAISSANCE

Logo reverse

Рэнесанс Мінск Гатэль — першы ў Мінску гатэль знакамітай міжнароднай гасцінічнай сеткі Marriott у Беларусі. Гатэль прапаноўвае сваім гасцям  267 камфартабельных нумароў разнастайных катэгорый: ад прасторнага Стандартнага нумара (30м2) да вытанчаных нумароў катэгорыі  “люкс”. Ва ўсіх нумарах ёсць бясплатны высокахуткасны доступ у інтэрнэт (Wi-fi), інтэрактыўная  TV сістэма, мінібар, сейф, чайна-кававая станцыя. Таксама госці змогуць карыстацца прасторнай наземнай (123 месцы з магчымасцю паркінгу для аўтобусаў) і падземнай (26 месцаў) паркоўкай, выдатна абсталяваны фітнэс цэнтр, басейн, СПА, Руская/Фінская саўны, джакузі, салон прыгажосці. Гатэль “Рэнесанс” зробіць жыццё мастакоў камфортным.

renaissance-minsk.by

facebook.com/RenaissanceMinskHotel

instagram.com/renaissanceminskhotel

LET IT BE

Калі вы да гэтага часу не ведаеце, дзе ў Мінску паесці свежага хлеба і здаволіць смагу віном, то Let it be менавіта тое, што вам трэба.

Let it be – новая ўстанова ад Улада Луневича і яго каманды. Утульнае месца з прастатой ў інтэр’еры і светлых танах, што месціцца на вуліцы Кастрычніцкая, 23а. У Let it be не проста пякуць смачны хлеб і прадаюць віно, тут ствараюць атмасферу шчасця і пазітыву, у якой хочацца знаходзіцца. Акрамя хлеба і віна, у Let it be вараць найсмачнейшую каву, прывезеную спецыяльна з Эфіопіі. Установы працуе з 8:00 да 22:00, так што кожны знойдзе для сябе зручны час наведвання, але ў планах зрабіць пякарню кругласутачнай.

instagram.com/let.it.be.minsk

MONKEY FOOD

MonkeyFood першы беларускі веган-фастфуд, які яшчэ і знаходзіцца ў самым сэрцы Кастрычніцкай.
Уся ежа цалкам адпавядае прынцыпам веганскага харчавання. А ваш фалафель або грынвіч даставяць толькі на ровары, ўсё таму, што “малпачкі” прытрымліваюцца асноўных прынцыпаў аховы навакольнага асяроддзя.

monkeyfood.by

vk.com/monkeyfood

instagram.com/monkey.food

Сацыяльныя партнеры:

БелАДДIіМІ (БелАПДИиМИ)

БелАДДIіМІ (БелАПДИиМИ) аб’ядноўвае каля 3000 сем’яў, у якіх ёсць дзеці і маладыя людзі з інваліднасцю, і ў кожнай з іх свая гісторыя: радасная ці сумная, паспяховая або якая патрабуе падтрымкі, прычым пастаяннай. Аб’яднанне імкнецца да таго, каб шчаслівых сем’яў стала больш, працуе дзеля сучаснасці і будучыні дзяцей.  Аб’яднанне кожны дзень робіць крок наперад, а падчас фэста будзе дапамагаць ствараць умовы для таго, каб зрабіць гарадское асяроддзе больш інклюзіўным.

belapdi.org

 

Пряцоўкі:

КОРПУС

Корпус — культурны цэнтр, аднойчы стаў нам родным звонку, а з кожным годам усё больш мы праводзім там часу ўнутры. Чакаем вас на кінапаказах і лекцыях падчас Vulica Brasil!

vk.com/cultkorpus

ГАЛЕРЭЯ “Ў”

Галерэя Ў — выставачная прастора, месца для эксперыментаў, свабоды творчасці, камунікацыі паміж мастаком і гледачом. Галерэя ўважліва сочыць за лепшымі арт-праектамі Усходняй і Заходняй Еўропы, каб даць магчымасць беларускаму сучаснаму мастацтву далучыцца да сусветнага. У гэтым годзе ў Галерэі Ў будзе праходзіць выстава мастакоў у межах фестывалю Vulica Brasil, а таксама на закрыцці фестывалю на пляцоўцы Галерэя Ў пройдзе дыскусія на экалагічную тэму.

ygallery.by

vk.com/ygallery

OK16

Інкубатар культурных праектаў і эканамічных інструментаў будучага Ок16 размясціўся ў гістарычным корпусе, раней належаў Мінскаму заводу Кастрычніцкай Рэвалюцыі, размешчаным па адрасе: Мінск, вул. Кастрычніцкая 16. Даступныя на дадзены момант памяшканнім мадэльнага ўчастка ўяўляюць сабой тры шматфункцыянальныя залы ў стылі лофт агульнай плошчай 700 м2. Прастора прызначана для правядзення канцэртаў, вечарынак, кінапаказаў, тэатральных пастановак, выстаў, канферэнцый, митапов, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў любой ступені складанасці.

ok16.by

vk.com/ok16minsk

facebook.com/okt16

MOBY DICK
mobi

MOBY DICK – гэта фітнэс-клуб, адкрыты творчымі людзьмі – музыкантамі, якія ўжо паспелі ацаніць па заслугах крэатыў першай Вулiцы. Гэта канцэптуальна новае месца, дзе акрамя трэнiровак на выдатным абсталяванні iграюць дыджэі, праводзяцца лекцыі і майстар-класы.

mobydick.by

facebook.com/mobygyms

instagram.com/mobydickgym

SPACE
Space_Logotype

Сустрэчы аматараў мастацтва стануць магчымыя дзякуючы SPACE – незалежнай пляцоўцы, якая аб’ядноўвае вядучыя тэхналагічныя і прафесійныя суполкi Беларусі, ІТ-кампаніі і спецыялістаў. Менавіта ў SPACE, на Кастрычніцкай, адбудзецца прэс-канферэнцыя фестывалю і адкрытая лекцыя пра вулічнае мастацтва Бразіліі і Беларусі. SPACE таксама аказвае інфармацыйную падтрымку і распаўсюджвае інфармацыю пра фестываль.

eventspace.by

facebook.com/eventspace.by  

DANDY LAND 

Dandy Land — унікальнае месца, амаль горад, у якім можна і манікюр зрабіць, і прычоску, і бараду падстрыгчы, і вопратку купіць, і тату набіць, і бургер з’есці. Дзякуючы таленту і намаганням каманды Dandy Land на фестывалі Vulica Brasil пройдзе сапраўдны паказ мод, і ўся Vulica заззяе яркімі мінакамі, дзякуючы майстрам. Vulica Brasil наводзіць марафет у старым будынку, а Dandy Land стварае новыя вобразы.

vk.com/dandy.land

instagram.com/dandy.land

LO-FI CUSTOMS

Lo-Fi Customs — гэта майстэрня, дзе працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Месца для тых, хто ўжо знайшоў сябе і дасягнуў поспеху. Вялікая прастора для людзей з вялікімі магчымасцямі. І ў гэтым годзе Lo-Fi Customs партнёр — фестывалю Vulica Brasil памер якога можна вымераць толькі акіянам фарбы.

instagram.com/loficustoms

Дзвіжухі:

СВАБОДА СТЫЛЮ

Свабода Стылю — штогадовы танцавальны хіп-хоп фестываль пад адкрытым небам у рамках Vulica Brasil. У гэтым годзе вас чакаюць батлы па брэйкінгу, хіп-хопу, олстайлсу.

vk.com/svoboda_stilya

ФЕДЭРАЦЫЯ БЕЛАРУСІ ПА СКЕЙТБОРДЫНГУ

З пачатку сваёй дзейнасці штогод арганізуе і паспяхова праводзіць каля 10 спаборніцтваў, паказальных выступаў і іншых мерапрыемстваў, у тым ліку і  найбуйнейшыя беларускія спаборніцтвы па скейтбордынгу: Адкрыты Кубак па скейтбордынгу «Minsk8 Cup», Go Skateboarding Day Belarus, Longboard Day Belarus, Адкрыты Чэмпіянат Belarus Skateboard Challenge.
vk.com/minsk8by
instagram.com/destroyer_sk8

ЭКАМАРКЕТ “ПАСТЭРНАК”


«Пастэрнак» — гэта месца, дзе камфортна будзе ўсім. Калі ты шукаеш экапрадуктаў, хочаш набыць вега-пачастункі, суперфуды, даведацца больш пра натуральную касметыку і пачаць ёю карыстацца, прыняць удзел у розных дэгустацыях і майстар-класах – прыходзь на «Пастэрнак».
10 жніўня “Пастэрнак” зладзіць сапраўднае экасвята.
У праграме: творчыя майстар-класы, футбол і эстафеты ад дзіцячага футбольнага клуба Kindreball, забаўляльная праграма ад дзіцячага садка «Вёска Сонца», гонкі і эстафеты на самакатах Scoot & Ride, «Прыродная лабараторыя» ад АртФлор «Піжма», кінетычная пясочніца ад Toys Land, танцавальны марафон і жывая музыка, а таксама на свяце можна будзе выйграць сапраўдны кубак па футболе на пяску.
www.pasternak.by
facebook.com/pasternakmarket
vk.com/pasternakmarket

RACCOON BATUCADA

Raccoon Batucada — першая і адзіная ў Беларусі школа карнавальнай самбы і бразільскіх барабанаў. ходзяць чуткі, што яе заснавальнікаў сабрала група енотаў, навучыла гульні на барабанах і адправіла падымаць прэстыж янотаў на разнастайныя выступленні. Атрымаўся вясёлы і запальны ансамбль, здольны ўпрыгожыць любое свята.

facebook.com/raccoonbatucada/

Школа бразільскага парнага пачуццёвага танца форро, родам з сонечнай Бразіліі. Гэты танец адначасова можа спалучаць у сабе мяккасць і рамантыку, весялосьць і запал, нескладаныя рухі з эфектнай акрабатыкай. Развіць пачуццё рытму, пазбавіцца ад сарамлівасці і навучыцца эфектна рухацца ў пары, пазнаёміцца з ідэйнымі і вясёлымі людзьмі — кожны знойдзе што-небудзь у ФОРРО!

Медыя-падтрымка:

34MAG

logo_34mag_vhs2 black

Самыя свежыя, цікавыя і падрабязныя матэрыялы пра Vulica Brasil можна знайсці ў нашага інфармацыйнага партнёра — 34mag.net.

34mag.net

Tweet