Міця Післяк · Офісны будынак (вул. Чыгуначная, 31-1)


Міця Післяк

(35 гадоў, Менск, Беларусь)

Дзе малюе: Офісны будынак (вул. Чыгуначная, 31-1)

Што малюе:Пакуль невядома.

Сайт
Instagram
Facebook Міця

Беларускі стрыт-артыст. Вядомы па рэпрадукцыі карціны беларускага мастака Івана Хруцкага «Партрэт жанчыны з кветкамі і садавіной» на Карла Маркса, якую ён самастойна ўзгадніў з уладай. А таксама графічнымі выявамі «Сабакі ў пад’ездзе», «Кавярні ў сцяне», касмічным роспісам студыі Sette і вайбераўскімі стыкерамі з пандай FSP.
Міцеў стрыт-арт часцяком нагадвае аловачны скетч, але з вялікай ступенню дэталізацыі і нязменна добрым настроем – ці то касмічная прастора за плячыма яго брата, ці то трус, які запрашае накаціць вінца.

Тэкст ўзяты з 34mag.net

Tweet