Свята пачынаецца ў вечар пятніцы, за дзень да асноўных урачыстасцяў, на ажыўленай Зыбіцкай. Ля рыкі-цікі-бара «На Пляже» збярэцца разміначная батэрыя батукады – бразільскага перкусійнага аркестра, які страпяне эпіцэнтр бадзякаў бадзёрымі этнічнымі мульцірытмамі. Пасля вечар працягне рэзідэнт берасцейскай «Каровы», удзельнік асноўнай праграмы закрыцця і наш добры сябра DJ Remm. Уваход на ўсе відовішчы вольны.
Сёлета Vulica Brasil замахваецца на ўлюбёны фармат усіх заправак – day’n’nite. Фестываль мае пачацца а 12-й 2 верасня і скончыцца ў наступны поўдзень. Канцэпцыя фэсту даволі цікавая. Гэта лічба 4. Чацвёрты раз бразільскія і беларускія мастакі малююць муралы, чатыры пары сутак – дзень, вечар, ноч, раніца – створаць чатыры розныя настроі фестывалю, чатыры музычныя сцэны… Містыка! А цяпер пра гэта падрабязней.
Нязменны атрыбут кожнай «Вуліцы» – гэта жывыя выступы музыкаў. На гэты раз сцэна перамяшчаецца ў самую глыбіню Кастрычніцкай – да мурала Bazinato. Памятаеш гэтых лясных звяркоў на жоўтым фоне? Гукам, як і летась, займаецца Soundcafe.
Галоўны сёлетні хэдлайнер – вядомы, напэўна ўсім суайчыннікам, этна-трыа «Троіца». Зараз музыкі рыхтуюць новы альбом і, напэўна, прэзентуюць лайвам некалькі новых кампазіцый. А пакуль паслухай іх чароўны лайв са свежымі трэкамі на Belsat.
Працягне этна-лінію вечара гурт Shuma, які ператворыць рутсавыя песні беларусаў у пульсуючае тэхна. Таксама чакаем CherryVata з новым альбомам, інструментальных віртуозаў Taran Trio, праніклівую гітарную лірыку ад Ana Zhdanova, афрабеларускі псіхадэлік-рэгі-драйв ад Afrococoa, фанк-соўл-бразэрс-экспірыенсы Dzie Mora? і Vibeclub, эксперыментальны рэгі-рок Postoronnih Net, разухабісты ска-панк Skarlet, рэтраўэйв-суперстараў Minsk’81 і электронных эксперыментальшчыкаў Dirty Owl і I/DEX. Раніцу агучыць гітарным лайвлупінгам Triangle.
Яшчэ адна разынка вечара – вялікае карнавальнае шэсце батукады па ўсёй Кастрычніцкай з удзелам каля паўсотні батэрыстаў і самба-перформераў. Хада скончыцца ля лайв-сцэны імправізацыйным джэмам зVibeclubі бразільскім мастакомРымонам Гімарайсам.
Падчас шэсця батукады – аркестра барабаншчыкаў – усе астатнія сцэны замруць, каб адчуць моц карнавальнага дробату. Парад арганізоўваюць маскоўская і менская школы самбы Samba Real і Raccoon Batucada са свабодным удзелам усіх жадаючых. Сведкі рэпетыцый кажуць, што 50 драмераў у адным рытме – неверагоднае відовішча. Чакаем!
18:00 Batucada Vulica Brasil (па ўсёй даўжыні вуліцы)
Дыджэйская сцэна сёлета таксама стракаціць музычнымі напрамкамі. Басанова, фанк, лаціна, трапічныя грувы, рэгі, бэйлі фанк, тропікал бэйс, хаус, тэхна – не хапае толькі Шуфуцінскага на раніцу 3 верасня.
Як і ў лайнапе лайв-сцэны, тут таксама праглядвае лінія чатырох частак сутак. Калі ўдзень граюць лёгкія рытмы Pozniak, Remm, Максіма Шуміліна, Ніка Казанцава, Пракопа, Popopyaty і By Soulfam Baile Edtion, то вечарам зарадзяць ламанага драйву бразільцы Yek Tamarek і браты OSGEMEOS, літоўскі соўлмэйт Stereobeaver і беларускія сябры Alex D, Laurel, Papa Bo Selektah і KorneJ. Далей заступае тэхна ад Morgotika, Sabina Muller, Likedill і праекта «Сияние», ад імя якога выступяць ShumaBoy, Azbukin і I.F.U. Пачыліцца раніцай можна будзе пад сэты DJ Designer і DJ Shuffle.
Спот размесціцца там жа, дзе і летась, – на паркінгу ля ENZO пад муралам Рамона.
12:00 Pozniak 13:15 Remm 14:00 Максім Шумілін 14:45 Nick Kazantsev 15:45 Alex D 16:30 Popopyaty 17:00 By Soulfam Baile Edtion (live)
17:45 Prokop Jnr 19:00 афіцыйная частка, передача артыстамі ўсяго створанага мастацтва Менску на дзень народзінаў 19:40 Ник Черний 20:30 Laurel 21:30 KorneJ
22:15 Yek Tamarek (BR) 23:15 OSGEMEOS (BR) 01:00 Stereobeaver 02:00 Papa Bo Selektah 03:00 Shumaboy 04:00 I.F.U.
05:00 Morgotika 06:30 Azbukin 07:30 Sabina Muller 08:45 Likedill 10:00 DJ Designer 11:00 DJ Shuffle
Гэтым разам рытмічныя малюнкі целам будзем выпісваць ля ганка Moby Dick. Там размесціцца імправізаваная dance area, якая сёлета будзе мець статус паўнавартаснай сцэны. Днём чакаюцца майстар-класы і перформансы ад Copacabana Dance Studio, якая прадставіць рэгетон, самбу іафра. Фаро, макулеле і капаэйру прэзентуе FICAG. Ліндзі-хопам, блюзам і кізомбай зоймецца студыя танца Kvartal. А Олівер з Afrococoa станцуе з вучаніцамі афрыканскі танец азонту.
Увечары танцпол захопяць брэйкдансеры, якія зладзяць чэмпіянат па вулічных танцах «Свабода стылю». Прызавая намінацыя – бясплатная паездка і права на ўдзел у буйным кіеўскім брэйкінг-фэсце Battle School. Шукай усю інфу пра чэмп і форму для рэгістрацыі тут. За дыджэйскі пульт стануць Micbeatz, Maxgreat,Max Fil, а таксама браты OSGEMEOS, якія ў мінулым таксама былі актыўнымі бібоямі. На майку – Саша Кіеня. Пасля туса плаўна перарасце ў афтэрпаці да раніцы.
На чыловым лужку ля Space з іншага боку МЗКР арганізатары запрашаюць прыняць удзел у спантанным музычным джэме. Прынось свае любімыя укулеле і саксафоны і далучайся да кампаніі імправізатараў.
Увечары, дарэчы, там пакажуць дакументалку Vulica Brasil, мувік Street River пра тое, як бразільскія мастакі працавалі ў лясах Амазоніі, а таксама анімацыйнае кіно Uma História de Amor e Fúria («Рыа 2096: гісторыя кахання і лютасці»), алегарычную сагу пра гісторыю Бразіліі, якая павыйгравала кучу прэмій.
Таксама кіно будуць паказваць на арт-грузавіку Марата RGB. Пра яго галерэю на калёсах мы пісалі ў арт-праграме фестывалю.
14:00 Jam sessions
21:00 Прагляд кіно Street River і Uma História de Amor e Fúria
Пад самымі сценамі муралаў Рамона і Імая Юска размясціцца экстрым-пляцоўка з рампай, дзе пройдзе чэмпіянат па скейтбордзінгу (у тым ліку з удзелам бразільскіх скейтараў), бегавеламі для дзетак і чыл-зонай. Прастору стварае Беларуская федэрацыя скейтбордзінгу, якая трохі пазней распавядзе нам пра свой спот падрабязней.
Там жа, побач са скейт-зонай, шукай экамаркет «Пастарнак». «Зялёныя» гандляры арганізуюць невялікі вегетарыянскі фуд-корт, зладзяць варкаўт-спаборніцтвы, падбяруць для цябе экакасметыку, не парушыўшы жыццё ніводнай жывёлінкі. А ў дадатак яшчэ арганізуюць разам з «Верхам» лаўнж-зону. З раніцы прыходзь з ёга-кілімчыкам на медытацыю.
Дзіцячая пляцоўка змесціцца сёлета паміж «Астронімам» і муралам Speto. З 12:00 да 19:00 «Дзіцячыя творчыя майстэрні галерэі “Ў”» пад творчым кантролем стрыт-артыста Базыля малююць разам з дзеткамі вялікі «горад будучыні». А «Школа архітэктурнага мыслення» разам з дзеткамі спраектуе вялікі папяровы горад з дамамі, школамі і музеямі. Прыводзь свайго маленькага Осджэміуса з Лаўрэнсам.
Валерыя Хрыпач, танцорка і менеджарка тэатра танца SKVO, запланавала сапраўды маштабную з’яву. Яна запрасіла дзевяць беларускіх перформераў, якія станцуюць свежаствораныя муралы і скульптуры на Кастрычніцкай. Цягам некалькіх тыдняў артысты глядзелі на працэс стварэння, гутарылі з мастакамі, а цяпер на закрыццё гатовыя прадставіць танцавальную інтэрпрэтацыю. «У кожнага свой кантэмпрары-дэнс» пройдзе некалькімі экскурсіямі, на якія можна запісацца па спасылцы.
План экскурсіі:
Мост Рымона – Валерыя Хрыпач (SKVO’s dance company)
Сюррэалістычны тэатр Вячаслава Іназемцава выпусціць на Кастрычніцкую паўвыспу сваіх Чужых. Калі гэта адбудзецца і дзе – трымаецца ў сакрэце, але дакладна яны ўжо сярод нас.
Тэрыторыя фэсту пакрыецца некалькімі маштабнымі кірмашамі, дзе можна будзе пакаштаваць унікальныя фірмовыя стравы ад вядомых кейтараў Менска, прыдбаць сэкандавую цішотку на барахолцы ці выбраць які-небудзь нішцяк ручной работы. Фуд-кортам і крафтавым маркетам сёлета руліць гастранамічная актывістка Каця Роўба, а гэта значыць, што кожны трэйдар будзе стылістычна дапасаваны да канцэпцыі фестывалю, а таксама прадставіць спецыялет, які ён раней не рабіў. Бразільская фэйжуада, дамашнія джэмы, бургеры з бразільскім соусам – плануецца каля 20 удзельнікаў, кожны з якіх дадасць бразільскі элемент у сваю кухню. Шукай ежу на паркоўцы ля ENZO. На фэсце таксама будуць наліваць півасік «Лідскае», галоўны спонсар арт-дзвіжа.
Уздоўж сцяны «ЦЭХа» расцягнецца невялікі маркет гарадскіх мэйкераў, на якім можна будзе прыдбаць упрыгожванні, вопратку лакальных брэндаў і іншыя нішцякі ручной работы, а з іншага боку ад пастамента Леніна і да Moby Dick барахолка «Open Шкаф» раскіне свае развалы. Дарэчы, ты таксама можаш пагандляваць старым адзеннем з шафы, для гэтага пішы Ані Марынкінай у свабоднай форме на [email protected] ці адразу тэлефануй 8 029 391-48-71.
Сёлета зноў прыгоняць праславутыя трамваі, на якіх падчас фэсту абновяць малюнкі. Гэта зробяць OSGEMEOS з тусоукай беларускіх райтэраў-ветэранаў. На закрыцці ў адным з трамваяў размясціцца арт-шоп, дзе будуць прадавацца працы бразільскіх і беларускіх удзельнікаў– карціны, фотаздымкі, скетчы, а таксама экалагічныя аксесуары Vulica Brasil, зробленыя з банераў леташніх фэстаў. Нарэшце можна злавіць гэтыя фірмовыя гаманцы.
Эка-аксэсуары ад Vulica Brasil нападаюць на Менск! Хапай, пакуль яны не нагналі цябе! Пiшы нам дырэкты! Вiдэа: @poliakowa #minsk #vulicabrasil #minsk #belarus #brasil #streetart #граффити #стритарт #belavia #streetarteverywhere #urbanart #urbanwalls #streetartnews #streetartistry #colorful #news #art #artofvisuals #festival #picoftheday #belinsta #instasng #minskgram #ultrabar #mzor
Завершыцца бразільскі марафон сяброўскай афтэрпаці зноў жа на пляжным астраўку на Зыбіцкай. Пачне вечар джэм-калабарацыя беларускіх соўл-джэдаяў з Vibeclub і маскоўскіх самба-спевакоў. За дыджэйскі складнік вечара адказвае літоўскі хэнговер-джэдай Stereobeaver.
Як і на любое масавае мерапрыемства, не прынось з сабой нічога недазволенага. Ровары можна будзе прышпыліць на паркоўцы ля ўвахода на фэст. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Фота by Gustav Goodstuff, tut.by, color.by, relax.by, euroradio.by