HutkaSmachna · Непрыкметная будка з боку паркінга ля ENZO
HutkaSmachna(35 гадоў, Менск, Беларусь) Дзе робяць: Непрыкметная будка з боку паркінга ля ENZO Што робяць:Вешаюць на яе свае знакамітыя люстэркі. Facebook HutkaSmachna Андрэй Бусел разам з Сяргеем Краўчанкам і Тарасам Пашчанкам летась замуціў праект HutkaSmachna. Арт-бунтары ўжо развешвалі на Пуліхава чырвоныя парасоны, упрыгожвалі чаротам масток паміж Лошыцай і Серабранкай, вешалі люстэркі на Інтэрнацыянальнай, Маркса, Смаленскай. Зараз дададуць фантомнасці і на Кастрычніцкую. «Гэта быццам дзяліцца з горадам часткай свайго інтэр’еру, які ты любіш, доўга даводзіў да ладу, усе свае ўяўленні аб эстэтыцы ў яго ўклаў, а потым вынес любімае крэсла на гарадскую набярэжную, таму што там яно неабходнае. А потым аказваецца, што ў ім не супраць пасядзець і мінак, а вось хтосьці яшчэ валачэ крэсла і ставіць яго побач – і казённасць месца прападае, і горад становіцца наш: бо мы яго не арандуем, мы ў ім жывем».
Тэкст ўзяты з 34mag.net
|