GRINO & IVAN TAME · трамвай на Кастрычніцкай
Grino & TAME(29 гадоў, Менск, Беларусь) Дзе малюе: трамвайнае кола на вул. Кастрычнікая, насупраць Ultrabar. Што малюе: Пладавіты сад, дзе людзі збіраюць ураджай і мірна бавяць час, граюць на гітары, спяваюць песні і знаходзяцца ў яднанні з прыродай. Будзе маляваць са сваім братам Ivan Tame. Вулічны мастак Васілій Grino нарадзіўся ў Менску, вырас у Рэчыцы, а ў 20 гадоў пераехаў у Маскву. З 13 гадоў пачаў маляваць традыцыйнае графіці, але затым захапіўся стрыт-артам. Працуе дызайнерам на тэлеканале Disney. Зрабіў тры вялікія фасады ў Магілёве, Гомелі і Рагачове ў межах фестывалю Must act Must art. Былы ўдзельнік першай у Беларусі стрыт-арт каманды AZ crew.
Рэтра-трамвай “Рыжскі” мадэль РВЗ-6M. |