BAZINATO · Кастрычніцкая, 25

VB3_walls_22aug-05

Bazinato

(34 гады, Маладзечна, Беларусь)

Дзе малюе: Гатэль «БелРостІнвестБуд» (вул. Кастрычніцкая 25, правая частка сцяны)

Што малюе: Дрэва-вену, у якім нешта адбываецца

Сайт  34mag

Мастак, дызайнер, выкладчык «Дзіцячых творчых майстэрняў» у галерэі «Ў». Найважнейшая тэма ягонай творчасці — экалогія. Часцяком ягоныя арт-аб’екты зробленыя з выкарыстаннем другасных матэрыялаў і спалучаюць мастацкае ўвасабленне з біяморфнымі формамі. Мастак таксама працуе з не вельмі папулярным сярод беларускіх творцаў кірункам лэнд-арт, ствараючы інсталяцыі ў прыродным асяродку. Базыль бачыць невідочныя структуры, якія для яго настолькі выразныя, што не застаецца іншага выбару, як надаць гэтаму фізічную форму.

Апроч удзелу ў персанальных і групавых выставах, Bazinato займаецца стрыт-артам, рабіў інсталяцыі ў межах першай Vulica Brazil у 2014 годзе, змешваючы архітэктуру бразільскага музею імя Оскара Німэера з уласным стылем роспісу. Сёлета Базыль таксама возьме ўдзел у фестывалі ды пачне сваю працу ўжо зусім хутка.

IMG_7351 IMG_7361 IMG_7362 IMG_6968 IMG_7020 IMG_7029 IMG_7038 IMG_7047 IMG_7240 bazinato_2

Назва мурала: “Último País Encantado” / “Апошняя чароўная краiна”

Мурал зроблены з выкарыстаннем спрэю MTN 94 aд Montana Colors і акрылавай фарбы Condor, пры фінансавай падтрымцы Belavia

Вялiкi дзякуй усiм валанцерам, якiя дапамагалі ў стварэнні мурала!

Tweet